ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

НАВІНЫ ЗА ВЯСНУ 2010 ГОДА.



26 сакавіка 2010 г.

Апублікаваны цікавыя зьвесткі пра беларускі шляхецкі род Януковічаў зь Вілейскага павету, глядзеце адпаведную тэму на «Шляхецкім форуме».

30 сакавіка 2010 г.

Сумная вестка.

10 лютага 2010 ў Чоснуве (Навадворскі пав., Мазавецкае ваяв., Польшча) памерла Данута-Ядвіга Кораль (* 1922.06.13). Дачка саўладальніка маёнт. Касьцюкоўка (Гомельскі пав.) і Казунь (Варшаўскі пав.) барона Эдуарда-Аляксандра Нолькена (1872—1944) і Ядвігі Ханецкай гэрбу «Вэнда» (1888—1976).

Данута Кораль была настаўніцай замежных моваў, Рэчаісным Сябрам Згуртаваньня Беларускай Шляхты, аўтарам кнігі сямейных гісторый «Wydziedziczeni: Saga rodziny Nolkenów i Chaneckich» (Варшава, 1997), апошняй вядомай асобай зь беларускага роду баронаў Нолькенаў.

8 красавіка 2009 г.

Дапоўнены сьпісы шляхецкіх родаў. Унесены прозьвішчы родаў, якія жылі ў Лідзкім пав. (да 1843 Гарадзенская губ., потым — Віленскай губ.):

Радванскі, Ражыцкі, Ранкоўскі, Раўбоўскі, Рафальскі, Рахонскі, Рачэўскі, Ройша, Ромэлінґ, Руковіч, Рушалевіч, Руштэйка, Рынкоўскі.

10 красавіка 2009 г.

Дапоўнены сьпіс мусульманскіх мячэтаў і сьпіс лютэранскіх кірхаў.

  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002