ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

NOMENCLATOR:
Альманах шляхты Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і іншых земляў.


Згуртаваньне Беларускай Шляхты мяркуе празь некаторы час распачаць выдаваць шляхецкі альманах, які будзе мець назву «Nomenclator: Альманах шляхты Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і іншых земляў».

Альманах будзе сэнсава падобны да аналягічных выданьняў іншых краінаў Эўропы. У выданьні будуць друкавацца радаводы існуючых беларускіх шляхецкіх родаў.

Асоба, якая жадае апублікаваць свой радавод павінна прадставіць апрацаваную генеалёгію. Рэдакцыя зьдзейсьніць зьверку з крыніцамі, дэталізаваньне й дапаўненьне інфармацыі, падрыхтоўку да друку.

«Nomenclator» будзе выдавацца з фінансаваньня прадстаўнікоў шляхецкіх родаў. Публікацыя ў альманаху зьяўляецца платнаю, кошт складае 200 €. Велічыня складкі аднолькавая для разгалінаванага і невялікага радаводу. Гэтыя грошы пойдуць на падрыхтоўку і друк выданьня.

Складка не зьяўляецца аплатаю за пошук радаводу. Ахвотнік павінен сам зьдзейсьніць генеалягічныя пошукі, альбо замовіць нейкаму. Рэдакцыя не прыймае на сябе абавязкі па пошуках радаводу.

Для друку будуць прыймацца генеалёгіі родаў, якія адпавядаюць крытэрыям сяброўства ў Згуртаваньні Беларускай Шляхты. Асоба, якая публікуе свой радавод, ня мусіць абавязкова быць сябрам ЗБШ.

Першы выпуск альманаха «Nomenclator» будзе зьдзейсьнены калі назьбіраецца дастатковая колькасьць падрыхтаваных радаводаў.

Па пытаньнях зьвязаных з выданьнем альманаха зьвяртацца да Ўладзіслава Вяроўкіна-Шэлюты — v-s@nobility.by.

  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002