ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Сьвірскі / Śvirski / Świrski / Свирский  (Прочитано 10181 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Васiль Юрша

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 414
Свирские - князья.
Свирские - шляхта Ошмянского повета

Вывод рода герба «Lis» В ОГС 1828г.
Проживали: Погири, Цудзенишки, Юршаны, Козловщина, Свирщина, Гольгинишки и др.
« Последнее редактирование: 30 Марта 2010, 13:18:27 от Васiль Юрша »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Сьвірскі / Śvirski / Świrski / Свирский
« Ответ #1 : 19 Июня 2009, 16:21:15 »
Шляхта …, в том числе князья

Вельмі няўдалы выраз. Ёсьць князі Сьвірскія, а ёсьць шляхта Сьвірскія. Зусім розныя роды. Безумоўна, з радаводам розных галінак князёў Сьвірскіх вялікія праблемы, але лепш пісаць нешта больш акрэсьленае, а не абрыўкі фразаў :).
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Васiль Юрша

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 414
Re: Сьвірскі / Śvirski / Świrski / Свирский
« Ответ #2 : 19 Июня 2009, 22:53:20 »
Дзякую. Згодны. Ёсьць яшчэ дзюры ў адукацыі.
Хіба князёў нельга лічыць шляхтай?
Я лічыў, што нават і кароль – шляхта  :o і меў на ўвазе, што сярод ашмянскіх Сьвірскіх ёсьць і князі. Якія ніякія, але ж князі.
А мэта гэтай зьвесткі – даць арыенцір для пошуку.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Сьвірскі / Śvirski / Świrski / Свирский
« Ответ #3 : 20 Июня 2009, 00:02:39 »
Князі — канечне-ж шляхта. Але па вашым паведамленьні ўражаньне, што сярод шляхты і князі… Гэта розныя роды, князі Сьвірскія і нетытулаваная шляхта Сьвірскія.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Васiль Юрша

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 414
Re: Сьвірскі / Śvirski / Świrski / Свирский
« Ответ #4 : 20 Июня 2009, 10:25:17 »
Згодны. Буду мець на увазе.

Васіль Грыбоўскі-Гурыновіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 239
  • Грыбоўскі В.А.
Re: Сьвірскі / Śvirski / Świrski / Свирский
« Ответ #5 : 20 Июня 2009, 23:40:04 »
Вітаю!
Да агульнай інфармацыі.
Священник Яреличской церкви Бобруйскага павету Иоанн Свирский, 1835 г..
З павагай Васіль Грыбоўскі-Гурыновіч
Любі бацькаўшчыну, ведай продкаў і адказвай толькі за сябе

alies-67

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 8
Re: Сьвірскі / Śvirski / Świrski / Свирский
« Ответ #6 : 04 Марта 2010, 12:15:00 »
Добры дзень!
Мая прабабка па-бацьку была княгіняй Свірская (Серафіма Якаўлеўна (Якубаўна), паходзіла з маёнтка Ліпнікі, што цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Светлагорскага раёна), ейны чалавек (мой прадзед) - шляхціч Балеслаў Манкевіч гербу "Любіч" (адзін з нашчадкаў гаспадароў мястэчка Шацілкі (цяпер светлагоршчына). Іхную дачку - Юзэфу Баляславаўну Манкевіч аддалі замуж за шляхціча аднекуль з Рэчыцкага павету - Лаўрэнція Конанавіча Харланчука (гэта мой дзед). Нажаль ён загінуў пад час ВАВ і аніякіх стасункаў з яго сваякамі не захавалася. Са слоў нябожчыц прабабкі (Свірскай Серафімы Якаўлеўны) і бабкі (Манкевіч Юзэфы Балеславаўны) Лаўрэнцій Конанавіч Харланчук дакладна быў шляхцічам, ды і памятуючы тое, як ставіліся бабка і прабабка да свайго шляхетнага паходжаньня, не можа быць аніякага сумневу, што маглі аддаць бабку замуж за простага чалавека.
Нажаль мне не вядома якое-небудзь дакументальнае сьведчаньне пра шляхетнасць Хараланчукоў. Можа яны не здолелі падцьвердзіць сваё паходжаньне пад час "разбору шляхты", які ўчыніла Расейская імперыя?

Наконт Свірскіх, то я помню, што прабабка захоўвала нейкую афіцыйную паперу наконт паходжаньня роду. Нажаль калі мне яе паказвалі, то я быў тады яшчэ малы і не магу сказаць што там было напісана, помню толькі, што папера была засьведчана расейскім гербам (мяне тады ўразіў дзьвухгаловы арол і таму гэта ў мяне адбілася), таму можна меркаваць, што яна ўжо выдавалася па выніках "разбору шляхты". Дзе гэтая папера цяпер не вядома. Хутчэй за ўсё яе знішчылі, бо вельмі баяліся за савецкім часам захоўваць такія рэчы.
« Последнее редактирование: 09 Марта 2010, 17:55:49 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

В.В. Грычык

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 21
Re: Сьвірскі / Śvirski / Świrski / Свирский
« Ответ #7 : 09 Марта 2010, 09:24:08 »
 Апошнi з КНЯЗЕУ Свiрскiх - Iгнацый - памер у Свiры у 1820 годзе, адпяваны у Свiрскiм касцеле. Нiхто з iншых Свiрскiх не мог дакументальна падцвердзiць родства з iм. Шмат хто з iх быу зацверджаны у расейскiм дваранстве, але не як князi, а як звычайныя, нетытулаваныя дваране.

alies-67

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 8
Re: Сьвірскі / Śvirski / Świrski / Свирский
« Ответ #8 : 09 Марта 2010, 09:36:42 »
Магчыма, што дакумент сапраўды даводзіў, што Свірскія з'яўляюцца толькі дваранамі а не князямі, бо пра тэкст таго дакумента я абсалютна нічога не магу сказаць, нажаль. Усё, што помню - гэта дзьвухгаловы расейскі арол, а астатняе толькі са словаў нябожчыцы.

alies-67

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 8
Re: Сьвірскі / Śvirski / Świrski / Свирский
« Ответ #9 : 09 Марта 2010, 09:40:44 »
Вельмі шкада, што быў тады малы і не ўсведамляў такой пашаны да гісторыі, да сваіх продкаў і радаводу. На цяперашні розум усё б добра занатаваў.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Сьвірскі / Śvirski / Świrski / Свирский
« Ответ #10 : 09 Марта 2010, 18:02:07 »
Апошнi з КНЯЗЕУ Свiрскiх - Iгнацый - памер у Свiры у 1820 годзе, адпяваны у Свiрскiм касцеле. Нiхто з iншых Свiрскiх не мог дакументальна падцвердзiць родства з iм. Шмат хто з iх быу зацверджаны у расейскiм дваранстве, але не як князi, а як звычайныя, нетытулаваныя дваране.

Князі Сьвірскія, хутчэй за ўсё, існуюць. Большасьць ліній і галін гэтага роду былі надта бедныя, пагэтаму мелі праблемы з дакумэнтамі. І радаводы ўсіх Сьвірскіх патрабуюць працы.

Пра апошняга зь князёў Сьвірскіх гаворкі быць ня можа з гледзішча вышэйнапісанага; ну і  таксама, ніхто са Сьвірскіх у Расейскай Імпэрыі ня быў зацьверджаны ў княскай годнасьці, пагэтаму пасылы да сваяцтва зь нейкім канкрэтным чалавекам ня маюць ніякай моцы.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2034
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Сьвірскі / Śvirski / Świrski / Свирский
« Ответ #11 : 09 Марта 2010, 18:08:00 »
Сьвірскія, якія былі ў сваяцве з Манкевічамі, відавочна, былі прыхажанамі Бабруйскага касьцёлу, мэтрычныя кнігі якога і трэба глядзець.

Род пры вывадзе назваў сваім гэрбам "Шалаву" (з такім гэрбма быў польскі род Сьвірскіх), але згадалі некалькі дакумэнтаў з Ашмянскага пав., дзе былі Сьвірскія-князі. Ня выключана, што насамрэч яны княскага паходжаньня, і адпаведна, іх гэрб "Ліс", але, на сёняшні дзень, паводле радаводу нельга зрабіць нейкіх катэгарычных высноваў.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

alies-67

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 8
Re: Сьвірскі / Śvirski / Świrski / Свирский
« Ответ #12 : 10 Марта 2010, 08:39:49 »
Свірскія з Ліпнікаў, што цяпер на Светлагоршчыне, маглі быць прыхаджанамі і Парыцкага касцёлу і касцёлу ў Шацілках - уласнасьці Манкевічаў. Нажаль касцёлы ў Парычах  Шацілках былы знішчаны. У Шацілках драўляны касцёл з ліственіцы разабралі за савецкім часам. Мой бацька памятае, як яны малыя выкарыстоўвалі ў сваіх гульнях трубкі з касцельнага аргана.

В.В. Грычык

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 21
Re: Сьвірскі / Śvirski / Świrski / Свирский
« Ответ #13 : 10 Марта 2010, 11:52:09 »
 Так, заувага пра "апошняга" з князеу Свiрскiх слушная. Я, уласна, працытавау кнiгу Е. Сам'еца "Места Свiр и касцел свiрскi", дзе маецца на увазе, хутчэй за усе, тая лiнiя князеу Свiрскiх, якiх традыцыйна тытулавалi князямi у Свiры i якiя жылi там. Цiкава, што у Вольфа есць паведамленне пра цэлую ваколiцу каля Свiры, населеную беднай шляхтай з прозвiшчам Свiрскi, што таксама называла сябе князямi Свiрскiмi, з прывязкай да канца XIX стагодзя. Аднак ужо у сярэдзiне XX ст. Свiрскiх-хрысцiян нi у Свiры, нi у весках вакол Свiры наогул не было, а у самой Свiры i вакольных мястэчках жыло шмат яурэяу з прозвiшчам Свiрскi. Куды падзелiся "князi" - невядома. Прауда, у Ашмянскiм, Смаргонскiм i Пастаускiм раенах гэта прозвiшча сустракаецца i зараз...

 ... Неяк у Нац. гiстарычным архiве выпадкова натрапiу на дакумент з фрагментам генеалагiчнага дрэва Свiрскiх менавiта з Парычау (XVIII-XIX ст.) i на усякi выпадак перапiсау. Мабыць, каго зацiкавiць?
« Последнее редактирование: 10 Марта 2010, 12:03:30 от В.В. Грычык »

alies-67

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 8
Re: Сьвірскі / Śvirski / Świrski / Свирский
« Ответ #14 : 10 Марта 2010, 14:36:46 »
Гэта як раз будзе фрагмент генеалагічнага дрэва Свірскіх, што мелі маёнтак у Ліпніках пад Парычамі.
А якім чынам можна атрымаць якую ксеракопію таго фрагмента генеалагічнага дрэва?