ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Бразоўскі, Бржазоўскі, Беразоўскі / Brazowski, Bržazowski, Bierazowski / Brzozowski, Berezowski / Бржозовский, Брозовский, Бразовский, Березовский  (Прочитано 19513 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Павел А. Константинович

  • Гость
Не совсем  вопрос по генеалогии, но тесно с связанный с ней и с историей шляхты.
В деле о дворянстве из Питерского РГИА, которое я изучал по Константиновичам, встретил интересный факт. Один из Константиновичей (Константин, сын Ивана) из околицы Толочки Гродненского уезда упоминается 10.06.1867 как свидетель при реквизиции бумаг у родственников Фердинанда Бржозовского, участника восстания 1863 года. Фердинанд до восстания проживал в имении Толочки. Подозревался в покушении на Императора во время его пребывания в Париже.
Об этом покушении в Интернете крайне скудные сведения, всего пара строк. Известно ли Вам что-либо об этом человеке? Может подскажете, где почитать? Что известно о его роде?

« Последнее редактирование: 06 Ноября 2011, 20:00:25 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Інфармацыяй пра названую асобу я не валодаю. Паспрабуйце глянуць Polski Slownik Biograficzny на адпаведную літару.
« Последнее редактирование: 06 Ноября 2011, 20:01:45 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Алена Паўлава

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 185
Паважаны Ўладзіслаў!
Падкажыце, калi ласка, калi ведаеце, у якiх справах фонду 319 вопic 2 трэба шукаць Беразоускiх з Слуцкага павету - веска Еуладовiчы.
Бо есць i Беразоускiя i Бржазоускiя.
Мяне цiкавiць Iаанн, у яго былi дзецi Аляксандр i Марыя (прыкладна 1817 г.н.)
З павагай, Алена.
« Последнее редактирование: 06 Ноября 2011, 20:02:01 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Быў род, які традыцыйна пісаўся менавіта як "Беразоўскі", яны таксама жылі і ў Слуцкім пав. Я памятаю, што бачыў і ў Забельскай царкве Беразоўскіх. Але ці тоесны яны, я ня ведаю.

Беразоўскія мелі вывад 1803.12.08, з прыдомкам Дзямідыч-Б., назвалі сваім гэрбам "Сас". Іх справа па дарэвалюцыйнай нумарацыі — 77.
У 1835 жылі: з. Вашкаты, Навасёлкі, Рымашы (Слуцкі пав.).

Дарэчы, у Яўладавічах у перш. пал. 19 ст. жылі Равінскія — продкі маёй бабушкі. (Зь метрык Забельскай царквы я іх павыпісваў :).
« Последнее редактирование: 06 Ноября 2011, 20:01:30 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Алена Паўлава

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 185
Паважаны Ўладзіслаў!
Дзякуй за падрабязны адказ.
А з метрык Забельскай царквы выпiсваю зараз сваiх Тамковiчау i Тоукач, якiя жылi у Яуладовiчах i Забелах у 1830-х гадах :)
А дзе можна паглядзець Ваш радавод? Вельмi зацiкавiлi Равiнскiмi :)
« Последнее редактирование: 06 Ноября 2011, 20:02:20 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ярошевич

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 13
Здравствуйте. Интересуют Бразовские из Минского повета. Жили в деревне Лапоревичи Заславской волости - теперь на берегу Минского моря.
« Последнее редактирование: 06 Ноября 2011, 20:02:38 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Александров Игорь

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Здравствуйте, Владислав!
Буду очень признателен Вам за любую информацию о моём прадеде по материнской линии Березовском Александре, потомственном дворянине, приблизительно 1870-72 г.г. рождения, проживавшем в Слуцском уезде, Минской губерни. К сожалению, более точной иноформации о месте жительства своего прадеда я не имею. С уважением Александров Игорь г.Москва
« Последнее редактирование: 06 Ноября 2011, 20:02:52 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Віталь Беразоўскі

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 6
Можа хто са спадароў ведае нешта пра Вінцэся (Викентия) Беразоўскага з в. Карысць Старобінскага р-ну (цяпер Салігорскі) прыкладна 1875 +/- 5 гадоў.   Буду ўдзячны за інфармацыю. Вядома, што перад вайной 14 году ездзіў на заробкі ў Амэрыку.

  Вядома, таксама, што  Вінцэсь Беразоўскі быў жанаты на Юліі Каржанеўскай,  прыкладна 1877 году нараджэння. Вінцэсь і Юля Беразоўскія нарадзілі трох дачок: Маню, Галену, Амілю.   

  Вінцэсь Беразоўскі двойчы ездзіў на заробкі ў Амерыку. Вядома што з Амерыкі вярнуўся і памёр на радзіме. Пахаваны ў в. Мяцявічы Старобінскага р-ну. Магіла не захавалася.
  Юлія Беразоўская жыла заўжды ў в. Карысць Старобінскага р-ну. Расціла дачок, вяла гаспадарку. Атрымлівала ў м. Пагост Старобінскага р-ну грашовыя пасылкі ад мужа з Амерыкі.  Вядома са словаў унукаў Юліі гісторыя як перад вайной  1914 году  яна атрымала ад мужа Вінцэся 500 рублёў золатам. Нясці 5 км дамоў у Карысць з Пагосту, акрамя іншых набыткаў, шчэ' амаль палову кг золата Юліі паказалася цяжка, яна вярнулася, памяняла золата на паперкі... А праз некалькі часу распачалася вайна і залатыя манеты былі выведзены з  абарачэння.

   Пасля того, як у 1938 годзе яе дочкі Маня Гедрыновіч (Гідрановіч)  і Аміля Астрэйка разам з мужамі былі арыштаваныя НКВД, Юлія Беразоўская, якой на той момант было ужо болей 60 год, узяла на выхаванне 5 дзяцей Мані  Гедрыновіч і 2 дзяцей Амілі Астрэйка. Дакладна вядома, што  Маня Гедрыновіч вярнулася з лагеру ў 1956 ці 1957 годзе... Гэта значыць, што старая жанчына Юлія Беразоўская ўратавала сваіх унукаў.

  Юлія Беразоўская памёрла ў 1964 годе ва ўзросце 88 год. Апошнія 7 год была паралізаваная і нерухомая. Пахавана на Карысцкіх могілках, што паміж в.Карысць і в. Цясоў. На магіле помнік ад родных. 

  Маня Беразоўская выйшла замуж за Ёсіфа Гедрановіча (Гідрановіча), жылі ў  в. Карысць Старобінскага р-ну. Нарадзілі 5 дзяцей Была разам з мужам арыштавана НКВД у 1938 годзе. Ёсіфа амаль адразу застрэлілі ў падвале НКВД у Слуцку. Месца пахавання невядома. Маня Беразоўская правяла ў лагерах Караганды і Краснаярскага краю спачатку 10 год па абвінавачванню у контррэвалюцыйнай дзейнасці. Вярнулася ў Карысць у 1948 годзе. Праз некалькі месяцаў зноў была арыштавана і зноў атрымала 10 год зняволяння.  Вярнулася у Карысць у 1957 ці 58 годзе. Памерла ў .... годзе. Пахавана на Карысцкіх могілках. На магіле помнік ад родных. Звесткі пра лёс дзяцей і нашчадкаў Мані Беразоўскай і Ёсіфа Гедрановіча (Гідрановіча) - на саронцы http://www.nobility.by/forum/index.php?topic=599.0 ;

  Галена  Беразоўская выйшла замуж за Пархімовіча, жылі ў в. Баравуха ля м. Вясея,  Слуцкага р-ну. Дзяцей у іх не было. Галена, пасля таго як сястру Маню з яе мужам Ёсіфам арыштавалі энкэвэдзісты,   ўзяла ў сваёй маці  Юлі на выхаванне пляменніка Ўладзіміра Гідрановіча;

  Аміля Беразоўская выйшла замуж за Антося Астрэйку, жылі ў в. Рэдкавічы Любаньскага р-ну. У іх была дочка Ядвіся і сын Станіслаў. Аміля і Антось былі арыштаваныя НКВД і многія гады былі у турмах і лагерах ГУЛАГа.  Іх дочку Ядвісю і сына Станіслава выхоўвала Юля Беразоўская разам з пяццю дзецьмі Мані і Ёсіфа Гедрановічаў (Гідрановічаў).   

 
« Последнее редактирование: 06 Ноября 2011, 20:03:06 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

yana

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 4
Может быть что нибудь извесно о Браниславе Березовском, он жил в Осиповичах, но с приходом совецкой власти перехал в Бобруйск. Бабушка говорила что он просил, чтоб посте замужества она оставила свою фамилию (березовской), хотя  у него было еще 2- сына. Как узнать, принадлежит ли этот род к шляхте?
« Последнее редактирование: 06 Ноября 2011, 20:03:22 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Віталь Беразоўскі

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 6
  Мне дакладна вядома, што Беразоўскія і Гедрановічы (Гідрановічы) з в. Карысць Старобінскага (цяпер Салігорскага) р-ну Мінскай вобласці, пра  якіх я пісаў на гэтым сайце, мелі радню ў Асіповічах. Прыкладна ў 1961-м годзе летам ў Карысці ў Мані Гедрановіч (дзявочая фамілія Беразоўская) гасцявалі дзве жанчыны з Асіповіч... 
« Последнее редактирование: 06 Ноября 2011, 20:03:46 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Васіль Грыбоўскі-Гурыновіч

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 239
  • Грыбоўскі В.А.
Вітаю панства!

Маю у сваіх нататках наступную інфармацыю:
59об Мая 10 Погостская церковь Слуцкого уезда  1863 г.
Бракосочетание.
Жених: з. Кутнева дворянин Василий Стефанов Березовский, православный вторым браком, 38 лет.
Невеста: з. Кутнева Анна Гервасиева Гурнович, православная первым браком, 28 лет.
Мая 31 1900 г.
Жених: з. Пещенца крестьянин Адам Киприанов Берозовский, 24 лет
Невеста: з. Кутнева крестьянка Анастасия Тимофеева Ермолицкая, 20 лет

З павагай Васіль Грыбоўскі-Гурыновіч
« Последнее редактирование: 06 Ноября 2011, 20:03:59 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Любі бацькаўшчыну, ведай продкаў і адказвай толькі за сябе

Васiль Юрша

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 414
Бржазоўскія - вядомая шляхта Ашмянскага павету.
У XVIII-XIХ ст. жылі ў Юршанах, Скірманцішках, Ходзькаўшчыне, Журавах, Віштоках, Гальгінішках, Лубянцы і г. д.
Былі ў сваяцкіх адносінах у тым ліку з шляхтай Мэрламі, Сьцявідамі, Эўгірдамі, Садоўскімі, Гедройцямі, Войнюшамі, Дакурнамі, Барткевічамі, Міхалоўскімі, Рачкевічамі, Абрамовічамі і інш.
« Последнее редактирование: 06 Ноября 2011, 20:04:16 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Владимир Львович

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 6
Прошу оказать помощь в сведениях о Бржозовском Митрофане Васильевиче 1863гр,д.Мащицы Слуцкого повета,дворянин.
« Последнее редактирование: 06 Ноября 2011, 20:04:29 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2036
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Прошу оказать помощь в сведениях о Бржозовском Митрофане Васильевиче 1863гр,д.Мащицы Слуцкого повета,дворянин.

Вашыя продкі, відаць, здаўна жылі ў Машчыцах, напэна на арэнднай зямлі. Яны ёсьць у сьпісе шляхты Слуцкага пав. 1796 і наступных сьпісах.

1796 — Нацыянальны Гістарычны архіў Беларусі. Фонд 319, воп. 1, спр. 791 (сярод шляхты ня маючай зямлі).
1833 — НГА Беларусі. Ф. 319, воп. 1, спр. 131 (ёсьць Бржазоўскія; які населены пункт ня ведаю).
1835 — 319-1-217.
1878 — 319-1-567 (?).
1893 — 319-1-643.

Слуцкія Бржазоўскія рабілі вывад у Менскім ДДСе 1825.09.09, пры вывадзе назвалі сваім гэрбам "Кораб". Род зацьверджаны ў расейскім шляхецтве.

Першы дэкрэт вываду 1825.09.09 — НГА Беларусі. Ф. 319, воп. 1, спр. 130, арк. 449-455адв.

Справа пра прызнаньне рода ў расейскім шляхецтве павінна быць у Нацыянальным Гістарычным архіве Беларусі.
« Последнее редактирование: 06 Ноября 2011, 20:04:47 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Владимир Львович

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 6
Большое спасибо за Ваш ответ.Как я понял в списках землевладельцев Минской губернии Бржозовские не значились.Не могли бы Вы посоветовать мне как собрать более документальные сведения?Я не житель Беларуссии.Есть ли доступные электронные сведения.С уважением Владимир Львович
« Последнее редактирование: 06 Ноября 2011, 20:05:02 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »