ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Вяракса / Viaraksa / Weraxa, Weraksa, Werakso / Веракса, Вераксо  (Прочитано 18622 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Александр

  • Гость
...з прычыны негатыўнага стаўленьня кіраўніцтва... и т.д...
Добрый день.
Госпадин Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта,
Прошу прощения, но буду писать по русски, т.к. не довелось изучать белорусский язык (жил в Литве - учил литовский, затем Латвия).
Учитывая замечание, встреченное мной на форуме: ...з прычыны негатыўнага стаўленьня кіраўніцтва... и т.д..., хотел спросить Вас, как можно узнать немного подробнее о роде Вяракса (Веракса), упомянутого в списке шляхтских родов. Имеют ли они связи с семьей,
(может это были просто однофамильцы) поляков, имевших отношение (ныне к Солигорским) шахтам, где представитель этой фамилии занимал одну из инженерных управленческих должностей. С приходом советской власти, вся семья была расстреляна, кроме мальчика, которого помогли спасти рабочие с шахт. Отца семейства звали Адам, мальчика Юзеф, имя вдальнейшем изменили на Иосифа). При жизни, тему родословной он обсуждать не любил, т.к. говорил, что жив остался только потому, что молчал о происхождении. Дальние родственники были, но с теми кто остался, связи уже не поддерживаются (молодым было "все некогда", а старики поумирали).
Возможно они не были дворянами или представителями шляхты, но были порядочными и образованными людьми, хозяевами, так это точно. По-этому, если у Вас есть какая нибудь информация и Вы сочтете возможным сообщить ее для ознакомления, буду очень признателен.
Если такая информация платная, просьба предварительно сообщить сколько это стоит.
Благодарю заранее.
С уважением,
Александр.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2052
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
У Менскім шляхецкім сходзе мелі вывады 4 рода, а можа 4 лініі аднаго роду. Адзін род жыў у Мазырскім пав. Другі ў Мазырскім і Слуцкім паветах. Яшчэ пра 2 ня ведаю. Тыя, што жылі ў Слуцкім пав. карысталіся гэрбам "Папжыца".
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Александр

  • Гость
Добрый День!
Уважаемый господин Вяроўкін-Шэлюта,

Благодарю Вас за обнадеживающий ответ.

Меня интересуют именно представители родов, проживавшие в  Мазырскім і Слуцкім паветах.
Хотелось бы уточнить еще правильность написания фамилии.
По документам и в паспортах, если говорить о периоде с 1940-х годов по наши дни,  фамилия писалась как Веракса, причем одинаково в русском и беларусском написании. В конце 1930-х, задавать вопросы и "уточнять" написание фамилии, никто не стремился (из-за пережитых событий 20-х и 30-х годов).
В свою очередь, я задавал аналогичный вопрос по розыску через Санк-Петербургский сайт, оказывающий помощь в этих вопросах. При обращении, на сайте требуется указывать фамилию в "русском написании", то есть я указывал Веракса. Пришел положительный ответ, что такой род был в списке дворян, проживавших на территории ВКЛ, в Минской губернии.
Место проживания совпадает. Люди этой фамилии в данном регионе были связаны родством, это известно.  Поэтому прошу Вас помочь уточнить, если Вас не затруднит: в данном случае «Вяракса», подразумевает написание фамилии «Веракса» по-белорусски?
За ранее благодарю за ответ.
С уважением,
Алдександр


Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2052
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Веракса/Вяракса/Вераксо — гэта проста розныя варыянты напісаньня.

"Место проживания совпадает." Павет — гэта сотні квадратных кілометраў. Калі супадае вёска — дык гэта супадае, а калі скласьці Мазырскі і Слуцкі паветы дык тэрыторыя будзе большаю, чым Бэльгія і Галяндыя.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Nadezhda

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Прывітанне, шаноўны  спадар Ўладзіслаў  Вяроўкін- Шэлюта! Мяне завуць- Вераксо Надзея Вітальеўна. 
Каліласка, дапамыжыце парадай,  як мне скласць радавод маёй сям’і.
Вось , тое, што  мне удалось даведаць у бацькі:
 Яго дзед – Вераксо Антон. Імя па-бацьку-невядома.  Дваццаць, або каля  таго лет, служыў управляючым у пана, але невядома, дзе тэрытарыяльна. А сам пан паехаў у Амерыцу и на радзіме не з’яўляўся.  Нібыта, існаваў у той час,  указ Расейскай імперыі, па якому выходзіла, што калі ўладальнік  доўга не з’яўляецца на радзіме, яго маёмасць  магчыма адсудзіць. Што і паспрабаваў зрабіць мой прадзед, але прайграў справу.  Пасля чаго яго, зразумела, знялі з пасады  ўпраўляючага. Тымняменьш , прадзеда было  дастаткова сродкаў, каб купіць траім сваім сынам (Адаму, Францу і Вікенцію) надзелы зямлі, няменьш чым па 10 га, і не абдзяліць сябе, купіўшы зямлю ў нейкай жывапіснай мясціне, з прыгожым возерам , дзе ен застаўся жыць з сваей адзінай дачкой- Евай, мабыць і з жонкай, але гэта, як і імя прабабкі- невядома.  Пра прыгожае возера, майму бацьку, распавядала гэта ж самая цетка Ева ў яго дзяцінстве. Нажаль, яна даўно памерла, як і тры яе браты, і неўкага спытаць, дзе ж знаходзілась тая мясціна і што далей стала з прадзедам.
Што датычыцца траіх прадзедавых сыноў, то вядома толькі, што землі ім былі куплены на тэрыторыі цяперашней Гомельскай вобласці.  Нібыта,   двум  сынам – Адаму і Вікенцію побач друг з другам.   Мой бацька, Віталій – сын Вікенція, нарадзіўся ў сяле – Журавічы ў 1939г, і свае дзяцінства бавіў разам з дзецьмі Адама.  Зараз Журавічы перайменаваны ў Новыя Журавічы Рагачоўскага раёну.  Трэцій сын прадзеда- Франц, пры саветах , жыў зусім недалека ад Гомеля, верагодна яго маентак знаходзіўся там?
Што датычыцца майго дзеда- Вікенція Антонавіча Вераксо, то невядома дзе ен нарадзіўся.
Бацька непамятае і дату, называе альбо  1882, альбо 1888 год. Яшчэ пра яго вядома , што ў першую грамадзянскую вайну ен трываў на фронце і быў ўзят ў палон, дзе прабыў два года, ёсць фота ў ваеннай форме.
Дзед  ажаніуся на Зборомірской Анне Купріяновне (альбо Кіпріянаўне), альбо 1902, альбо 1904 года нараджэння.   
Яшчэ бацька кажа, што памятае, як ў весцы іх ўсе дражнілі “шляхта”, “шляхта” і што яны вельмі пужаліся гэтага.
Таксама, бацька расказаў мне тое, што ведаў пра сваю матулю- Зборомірскую Анну.  Што яе  родны брат Александр, іміграваў ў Амерыцу, і што ў 60 гадах хацеў павідаць радных, але КГБ прымусілі бабулю і яе сясцер Стасю і Фэлю напісаць адмоўны адказ яго прыняць.
Але, каліласка, прабачце мяне шаноўны спадар Ўладзіслаў, што так сумбурна напісала.
Нават, патрэбна пра род Вераксо спачатку даведацца. Буду вельмі ўдзячна Вам за любую дапамогу альбо параду, якія крокі мне далей прадпрымаць.
 З паважэннем, Надзея Вераксо.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2052
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Дзьве галінкі Вяраксаў былі ўнесеныя ў ДРК Магілёўскай губ., вось зьвесткі пра іх:


Міхал (* 1847.01.20) і Антон (* 1850.05.10), сыны Марціна Іванавіча Вяраксы, былі зацьверджаны ў расейскім шляхецтве з унясеньнем у 1 частку ДРК Менскай губ. 1873.01.11 № 347. Міхал і Антон перанесены 1898.11.30 ў тую-ж частку ДРК дваранаў Магілёўскай губ.

Віктар, сын Міхала Марцінава, і Адам, сын Антона Марцінава, далучаны да роду 1903.08.28, зацьверджаны ўказам Прав. Сэнату ад 1904.04.13 за № 1313.

***

Фэлікс (* 1840.01.12), Мікалай (* 1843.01.03), Мацьвей (* 1850.12.22), Іван (* 1856.02.03) і Адам (* 1859.03.09), сыны Івана Паўлавіча Вяраксы, былі зацьверджаны ў расейскім шляхецтве з унясеньнем у 1 частку ДРК Менскай губ. 1873.01.11 № 347. Унесены 1899.04.09 у тую-ж частку ДРК дваранаў Магілёўскай губ., па валоданьню ў губэрні нерухомай уласнасьцю.

Іван і Браніслаў, сыны Фэлікса Іванавіча Вяраксы, далучаны да роду 1902.07.19, зацьверджаны ўказам Прав. Сэнату ад 1902.12.13 за № 5295.

Казімер, Уладзіслаў, Іосіф і Станіслаў, сыны Адама Іванавіча Вяраксы, далучаны да роду 1912.03.15, зацьверджаны ўказам Прав. Сэнату ад 1912.10.26 за № 3915.


Як бачна, сярод іх ёсьць і вашыя мяркуемыя продкі, прадзед Антон і яго сын Адам. Вашага дзеда Вікенція няма, але тут ужо нічога не паробіш.

Гэтая лінія Вяраксаў жыла ў Рагачоўскім і Быхаўскім пав., але выводзілася празь Менскі ДДС, першы вывад 1821.10.26, празь які і была зацьверджаная ў расейскім шляхецтве. Родавая справа павінна быць у Нацыянальным Гістарычным архіве Беларусі (у Менску). Цалкам верагодна, што тамака можа быць і пасямейны сьпіс прадзеда Антона, дзе будзе ўпісаны і ваш дзед Вікенці.

Мяркую, што гэтая-ж лінія мела яшчэ ранейшы вывад у ДДСе Магілёўскага намесьніцтва 1792.03.08, тады род выступае з падвоеным прозьвішчам, з прыдомкам, — Сьвідзерскія-Вяраксы, у той час жылі яны ў Старабыхаўскім і Мазырскім паветах. (Вывад 1792 — НГА Беларусі. Ф. 2066, воп. 1, спр. 3, арк. 199—204адв.).

Апісваюць і свой гэрб — падкова, у сярэдзіне якой разьдзёртая страла. Пад час вываду ў Менскім ДДСе гэрб называюць “Побугам”, апісаньне падобнае на папярэдняя. Можна зрабіць выснову, што Вяраксы карысталіся гэрбам уласным, які назвалі “Побугам” з-за зьнешняга падабенства.

Хутчэй за ўсё, гняздо ўсіх Вяраксаў — гэта Мазырскі пав., а іншыя лініі роду, якія пры вывадах называлі гэрбам “Папжыцу”, проста паблыталі, ці забыліся на свой гэрб; а ўвесь род павінен карыстацца гэрбам уласным.

Найперш вам трэба праглядзець родавую справу ў Нацыянальным Гістарычным архіве Беларусі. Потым можна будзе праглядзець мэтрычныя кнігі Журавіцкага касьцёлу, да 1884 яны прадстаўлены даволі ня дрэнна, у тым-жа архіве.
« Последнее редактирование: 13 Апреля 2009, 19:08:27 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Nadezhda

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 2
Шчырае дзякуй Вам, шаноўны спадар Ўладзіслаў, за дасканалыя сведкі.
За тое , што змарнавалі свой час, адказаўшы на маё пытанне.
Паспрабую скарыстацца атрымленай ад Вас інфармацыяй.
Таксама, мяне вельмі зацікавіла дзейнасць ЗБШ.
Спадзяваюсь, да сустрэчы, Надзея Вераксо.

Vandrouny

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 4
Вітаю!
Сам продкаў з такім прозвішчам не маю, але ведаю, што шмат такіх пражывала каля мястэчка Рубяжэвічы (цяпер Сталбцоўскі раён).
І яшчэ: трэба яшчэ адзін варыянт напісання - Варакса.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Вараксы из застенков койдановского графства в нач. 19 в. отыскивали свободу и шляхетство. Среди прочих документов представляли патент на чин капитана артиллерии 177? г. какому-то из мозырских Варакс.
В инвентарях Рубежевич записаны оседлыми и тяглыми села Вараксы и др. в 1586, 1651, 1741 гг.

источники: Ф.694-4-12; 694-4-206, ч.6
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2052
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Среди прочих документов представляли патент на чин капитана артиллерии 177? г. какому-то из мозырских Варакс.

Вельмі сумнеўна, найхутчэй — фальшыўка. Корпус артылерыі ВКЛ быў надта невялікім, у 1777 тамака было ўсяго 12 афіцэраў.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

lowczy

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 36
Дзьве галінкі Вяраксаў былі ўнесеныя ў ДРК Магілёўскай губ., вось зьвесткі пра іх:

Апісваюць і свой гэрб — падкова, у сярэдзіне якой разьдзёртая страла. Пад час вываду ў Менскім ДДСе гэрб называюць “Побугам”, апісаньне падобнае на папярэдняя. Можна зрабіць выснову, што Вяраксы карысталіся гэрбам уласным, які назвалі “Побугам” з-за зьнешняга падабенства.

Хутчэй за ўсё, гняздо ўсіх Вяраксаў — гэта Мазырскі пав., а іншыя лініі роду, якія пры вывадах называлі гэрбам “Папжыцу”, проста паблыталі, ці забыліся на свой гэрб; а ўвесь род павінен карыстацца гэрбам уласным.

Згодна з Вашым опісам, гаворка ідзе аб гербе Нячай (Урускі і Астроўскі адносяць яго да зьмененага Побага).

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2052
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
У Вяраксаў свой гэрб, у Нячаяў -- свой; нават, калі яны падобныя, а гэта не зусім так.

Ня трэба "нацягваць" розныя польскія рэчы на гэрбы ўласныя беларускай шляхты.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Елена Веракса

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Доброго времени суток! Я белорусского языка не знаю, поэтому буду писать на русском.
Моя фамилия по отцу Веракса. В городе, где я родилась и живу, однофамильцев нет, поэтому всю жизнь слышу удивление по поводу фамилии и вопросы о происхождении.
В паспорте у дедушки по отцу было написано "поляк". К сожалению, я паспорт не видела. Звали его Станислав Викентьевич Веракса, есть подозрение, что Варакса - букву изменили. Он умер, когда я была маленькая. Это был умный и активный человек, работал начальником стройки. На все мои вопросы о происхождении и его семье, отвечал, что он крестьянин, но очень трудолюбивый, а больше ничего не скажет. Позднее я слышала имя Антон. но то ли это был мой прадед Викентий Антонович, то ли брат дедушки, не знаю.
А вообще у него точно были братья, но как их звали, не знаю, и две сестры, вроде родные - Ванда и Мария, причем у одной из них был сын Александр. которого звали Аликом. Насколько правильно я помню.
Как же плохо, что все имена повторяются. Одни сплошные Александры, да Станиславы с Викентиями.
Недавно случайно попались в руки Свидетельство о браке и Свидетельство о смерти дедушки. Год рождения был указан 1911, а место рождения в Св-ве о браке с. Чугулев дальше не понятные буквы написаны, то ли буква "щ", оканчивается ...изна, а в Свид. о смерти с. Чугулевтризна Стародорожского района Бобруйской области. Названия такого села я не нашла, а поисковик вообще пишет Слово не найдено. И он родился в 11 году, а Бобруйская обл. появилась в 1924. Может быть, вы подскажете, что это могло быть за село? 
     

Вітальд Ханецкі

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 111
  • гэрбу "Вэнда"
Скорее всего это место в 20 км. на юго-восток от Старых Дорог, между деревнями Заостровье и Мостище, называлась эта маленькая деревня Щигулевщина (Щигулевщизна на польский манер), сейчас на том месте поле, деревня исчезла...
Dic, duc, fac, fer!

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Вяракса / Viaraksa / Weraxa, Weraksa, Werakso / Веракса, Вераксо
« Ответ #14 : 04 Сентября 2021, 20:01:48 »
Ролле Чорнага эскадрона гусарыі Гераніма Фларыяна Радзівіла, 1757 г.:

Гусар Ежы Варакса.
In hoc signo vinces