ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Вайцяховіч / Vajciachovič / Woyciechowicz, Wojciechowicz / Войтехович, Войцехович  (Прочитано 11680 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Войцех

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Добрый день! К сожалению языка предков не знаю. ибо сам родился и проживаю в России. Хотел бы немного узнать о корнях. К сожалению уже почти никого нет, а молодёжь не знает. Мой дед Войцехович (Войцеховский) Александр Лявонович прохивал в д.Теребень Пинского района Бресткской обл. Знаю только что закончил гимназию и работал учителем в селе. О прадеде знаю только ФАИ, Войцеховский Лявон Фёдорович. Окончание фамилии на -ич по рассказам сменили в 1939 г. Также по рассказам покойного отца знаю, что были польские корни. Более ничего.Может кто знает что нибудь. Опять же по легенде, предки служили и в Малороссийском, а затем и Донском казачьих войсках.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Некаторыя выпіскі па Вайцяховічам з мк станькаўскай парафіі 18 ст.

1751 г. шлюб паміж Вайцяховічам і Юшкевічаўнай. Сьведкі Дзядзюлі з Лапцэвіч.

1752 г. 1752 г. шлюб паміж Мікітай Вайцяховічам і Агатай Татарыцкай. Сьведкі Шабан, Дзядзюля, Татарыцкі. З Мігдаловіч.

1753 г. Вайцяховічы- сьведкі ў Дзядзюль.

1757 г. Шлюб паміж Базылем Песлякам і Вайцяховічаўнай, Лапцэвічы.

1777 г. Шлюб паміж Андрэем Вайцяховічам і ўдавой Камароўскай.

1779 г. Шлюб паміж Эмельянам Вайцяховічам з Анастасіяй Пазняк.

1781 г. Шлюб : Сымон Вайцяховіч і Зофея Бірылянка (Бірулянка).

Мае Вайцяховічы прыехалі ў Дабрынёва каля 1811 г., па РС 1811 г.- неаседлыя, у 1816 г. прапушчаныя. У РС 1795 г.- дваравыя людзі вольныя, служачыя за кантрактам у Негарэлым арандуемым Гардлінскім:

1. Рыгор *

2.1 Ежы *каля 1765 г. х Дарота Юзафаўна Мазуркевіч

3.2 Ян *каля 1811 х Эльжбета Андрэеўна Гладкая

4.3  Міхаіл *1826 х Вікторыя Данілаўна Шабалінская

5.3 Кіпрыян *1829

6.3 Дамініка *1840

7.5 Філіп *1855

8.5 Андрэй *1847

9.5 Сымон

10.9  Ян *1895

In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Вайцяховічы ў мк Ліцьвянскай царквы 18 ст.

1750 г. у Зубрэвічах * Базыль сын Яна і Алены Вайцяховічаў. Кумы Пахамовіч з Бураковай (Пахамовічы і Буракі/Бурачэўскія- роды койданаўскай шляхты). З Зубрэвіч у 19 ст. шукалі вольнасць Шыкеры.

1765 г. Шлюб Рыгора Вайцяховіча і Марыяны Пацкевіч.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
У шляхецкіх сьпісах 1816 г. Ігуменскага пав.

Астоўшчызна пам. Завішы- Андрэй сын Самуэля Вайцяховіч 56, сын Станіслаў 28
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
У шляхецкіх сьпісах 1816 г. Ігуменскага пав.

Астоўшчызна пам. Завішы- Андрэй сын Самуэля Вайцяховіч 56, сын Станіслаў 28

 18.03.1820 г. актыкавана ў Наваградскім гродзкім судзе пасьведчанне аб знішчэнні падчас надыходу францускіх войскаў у 1812 г.  рс 1795 г., выдадзенае Андрэю сыну Самуэля Вайцяховічу, які жыў у засц. Астаўшчызне памешчыка Завішы, а таксама дваранскі сьпіс 1816 г. У гэты ж дзень актыкаваны метрычныя выпісы з Сямёнавіцкай парафіяльнай царквы (зараз Уздзенскі р-н):

1760 г. 30 жніўня, * Андрэй, сын Самуэля і Ганны з Луцэвічаў Вайцяховічаў. Кумы- Аляксандр Язвінскі, Марыяна Смагажэўская, Ян Барысовіч, Зофея Бароўская.

1807 г. * Станіслаў, сын Андрэя і Евы з Корзунаў Вайцяховічаў. Кумы Багуслаў Уельскі, Барбара Зянкевіч, Мікалай Зянкевіч, Зофея Савіцкая.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Ф.1730-1-74, Навагр. грод.суд, арк. 150-151 адв.

Актыкацыя патэнту ад губ. маршалка Зяновіча і дэпутатаў губ. Мінскай 2.06.1816 г. Яну сыну Стэфана гербу Равіч  Вайцяховічу і браццям яго Габрыэлю, Матэушу і Дамініку, у 6 каленах ад пратапласты Матыса.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Ф.1730-1-68, Наваградзкі гродскі суд.
Арк. 164-164 адв. 28.03.1808 г. Акт кантракту на трохгадовую арэнду ў вёсцы Рымашы Дамініка Радзівіла шляхце: Цераховічам, Яну Матусевічу, Ясеновічам, Хількевічу, Абрамовічавай, Саковічам, Стэфану Вайцяховічу.
« Последнее редактирование: 23 Января 2019, 20:55:22 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Мартын і Крыштаф Вайцяховічы пазначаныя ў Сумарыушы людзей на гарнізоне Слуцкім, якія ставіліся падчас попісу 1658-59 г., Мартын- кампанія (рота) маёра Фрыдрыха Ольсана, паручніка Шлаўкоўскага; Крыштаф - кампанія драгун капітана Курцвэйля. Пісаліся то Вайцяховічамі, то Вайцяхоўскімі.

Верагодна, продкі, або прадстаўнікі роду, які выводзіўся ў Мінскім ДДС. Прозвішча нераспаўсюджанае, у 1795 г. зямяне. Першая згадка аб Вайцяховічах на Радзівілаўскіх землях у інвентары Рубяжэвіч 1620 г. : лістоўныя баяры ў сяле Дзёўгі - Бутрым Вайцяховіч.
« Последнее редактирование: 10 Сентября 2021, 19:48:36 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Марцін Вайцяховіч служыў яшчэ ў 1668 г.:

У фартэцыі Слуцкай, 04.06.1668 г. ролле кампаніі князя Багуслава Радзівіла пад камандай капітана п. Аляксандра Шылінга:

Марцін Вайцяховіч.

Таксама, ролле Лейб-кампаніі драгунскай князя Багуслава Радзівіла, пад камандай капітана Курцвэйля, 05.06.1668 г.

Ян Вайцяховіч.
« Последнее редактирование: 11 Сентября 2021, 00:38:46 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Ролле кампаній рэгіменту пешага Міхала Казіміра Радзівіла, падканцлера і гетмана польнага літоўскага, 1656-1659 г. (у гэтыя гады падчашага Літоўскага).

Ролле фрэй-кампаніі падчашага ВКЛ эскадрона драгунскага:

Мікалай Вайцяховіч.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Вайцяховічы ў Дабрынёва маёнтка Станькава, верагодна, паходзяць з сялян. Не згадваюцца ў 1588-1620 гг. Але ў дакуменце Багуслава Радзівіла Адаму Скарабагатаму і Алене Камоцкай на маёнтак Дабрынёва ў 1661 г. пералік сялян:

 Z poddanemi do tego folwarku nalezacemi

...Скавародка, Літвіновіч, Бабуша, цівун Карповіч, Паўлюк Вайцяховіч...

У інвентары 1751 г. паказаныя з прозвішчам Вайцяхоўскі Юзаф з сынамі Андрэем, Сцяпанам і Янам.

Мае продкі Вайцяховічы, пра якіх пісаў вышэй, у Дабрынёва прыезджыя, з іншага роду. Па РС 1795 г. вольныя ў Негарэлым, у 1811 г. неаседлыя ў Дабрынёва, у 1816 г. прапушчаныя.

Першая згадка ў ваколіцах Дабрынёва, у метрычных кнігах Возерскай уніяцкай царквы, 1796 г.:

Кумы Караля і Элеаноры Шчаблоўскіх у засценку Таўкачоўшчына (засценак-былая частка вёскі Дабрынёва, назва ад Тоўкачаў, у 16-17 ст. зямян на коннай службе ў Дабрынёва; Шчаблоўскія- зямяне ў Т. у 18 ст ):

Казімір Пяткевіч з Даротай Вайцяховічавай (мая пра...бабка з Мазуркевічаў, жонка Ежэга, сына Рыгора Вайцяховіча), Грышка Лычкоўскі з Юстынай Палешуковай (Палешукі ў 1787 г. зямяне іншага дабрынёўскага засценку Арэхаўка).

Шлюб у Станькаўскай царкве: 1856 г. Антон Іосіфаў Калечыц (прапрадзед) х Дамініка Іванава Вайцяховіч.

Шлюб брата Дамінікі 1844 г.:

В. Дабрынёва Міхал Іванаў Вайцяховіч рымскага веравызнання х Вікторыя Данілава Шабалінская праваслаўная.

У запісы аб хросце 1854 г. Філіпа, сына Кіпрыяна Іванавіча (другога брата) і Ульяны Фадзееўны Вайцяховічаў пазначаны праваслаўнымі, на наступнай старонцы копія таго ж запісу з рымска-каталіцкім веравызнаннем.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068
Радавод Вайцяховічаў з Мінскага ДДС, з засценку Таўстуха:

І пакаленне

1. Матыс Рыгоравіч Вайцяховіч

ІІ пакаленне

2.1 Каспер

ІІІ пакаленне

3.2 Самуэль

ІV пакаленне

4.3 Юзаф, жонка Караліна Стахоўская

5.3 Павел жонка Кацярына Бельская

V пакаленне

6.4 Андрэй *1752

7.4 Ян

8.4  Міхал

9.4 Марцін

10.4 Тэадор

11.5 Сымон *1751, жонка Даміцэля Каржанеўская (шлюб у Станькаўскай уніяцкай царкве)

Радавод паводле арыгінальнай рэвізскай сказкі засценка Таўстуха 1795 г.

Ф.333-9-2, Арк. 100-105

Зямяне Вайцяховічы (таксама ў Таўстухе зямяне Чахлеі, Бурыя, Блажэеўскія):

І галіна

І пакаленне

1. Цімафей (Цімох)

ІІ пакаленне

2.1 Юзаф, *1745, жонка Тэрэса

ІІІ пакаленне

3.2 Міхал *1771

4.2 Марцін * 1781

5.2 Тэадор * 1786

6.2 Тэадора *1780

ІІ галіна

І пакаленне

1. Юзаф

ІІ пакаленне

2.1 Ян, *1765, жонка Кацярына

ІІІ пакаленне

3.2 Базыль *1792

4.2 Стэфан *1794

ІІІ галіна

І пакаленне

1. Ян

ІІ пакаленне

2.1 Павел, *1709, жонка Мар'яна, * 1745

ІІІ пакаленне

3.2 Сымон, *1763, жонка Даміцэля

4.2 Міхал, 1767, жонка Ганна

ІV пакаленне

5.3 Наталля, * 1787

6.3 Францішка, * 1791

7.4 Ануфры, *1793

8.4 Тэрэса, *1790

Такім чынам, найстарэйшыя прадстаўнікі галіны роду Вайцяховічаў з Таўстухі, як бачна з РС:

Цімафей, * ~ у першай палове XVIII ст.,

Юзаф, * ~ у першай палове XVIII ст.,

Ян, * ~ у другой палове XVII ст., калі яго сыну Паўлу ў 1795 г. сапраўды было 86 гадоў. У такім выпадку, ён, магчыма, і агульны продак Вайцяховічаў з Таўстухі.

У першых пакаленнях у вывадзе пададзены таксама наступныя асобы:
 
Якуб, сын Матыса, брат Каспера. Меў сыноў Мікалая і Матыса. Нашчадкі невядомыя. Калі гэтыя асобы сапраўды існавалі, ці не мог быць Мікалай тоесным Мікалаю, які служыў у 1656-59 гг. у драгунскім эскадроне Міхала Казіміра Радзівіла, падчашага ВКЛ?

Станіслаў, трэці сын пратапласты Матыса. Яго існаванне сумнеўна, пададзены ў вывадзе 1830 г.

Пётр, сын Базыля, унук Каспера. Ад яго Вайцяховічы, якія выводзіліся ў Слуцкім павеце.

Акрамя гэтага, складальнікамі гербоўніку беларускай шляхты ставіцца пад сумнеў сваяцтва з гэтымі Вайцяховічамі Вайцяховічаў, якія жылі ў Вілейскім павеце.

Таксама ў радавод не ўпісаліся пакуль шляхта Вайцяховічы з Астаўшчызны памешчыка Завішы Ігуменскага павету, у XVIII ст. Сямёнавіцкай парафіі, здаецца, нейкія сваякі маюць быць Вайцяховічаў з Таўстухі, усё ж такі, недалёка.
« Последнее редактирование: 14 Сентября 2021, 18:25:00 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
У родавай справе Менскага ДДС у Вайцяховічаў зьмешаны разам 3 розныя роды Вайцяховічаў. Зацьверджаныя ў расейскім шляхецтве толькі некалькі асобаў, чые продкі з Таўстухі. Пры тым, што яны ў вывадах сфальшавалі продкаў. А тыя, у каго больш рэальны радавод -- былі не зацьверджаныя.

Яшчэ трэба дадаць, што з "рэгіёну Станькава" толькі Вайцяховічаў з Таўстухі можна лічыць за шляхту. Вайцяховічы з Лапцявіч, Мігдалавіч і Дабрынёва -- сяляне.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1068

Яшчэ трэба дадаць, што з "рэгіёну Станькава" толькі Вайцяховічаў з Таўстухі можна лічыць за шляхту. Вайцяховічы з Лапцявіч, Мігдалавіч і Дабрынёва -- сяляне.

Так, цалкам пагаджуся, вышэй пісаў. Дабрынёўскія яшчэ ў 1661 г. прыгадваюцца сярод падданых. Мае продкі толькі пакуль не высветлена адкуль. У Дабрынёва, паміж 1796 і 1811 з'явіліся, у 1795 г. вольныя ў Негарэлым, а дагэтуль- невядома..можа праясніцца яшчэ. У 1795 г. у Негарэлым акрамя маіх Вайцяховічаў, сярод вольных, "служачых за кантрактам" запісаныя таксама Мірановічы, Кавалеўскія і Ждановічы- таксама мясцовая шляхта. Таксама, у 1814 г. Зофея Каржанеўская (Карачун) была кумой маіх продкаў Вайцяховічаў, у гэтым жа годзе выйшла за Вайцяховіча з Таўстухі. І Даміцэля з Каржанеўскіх была за Сымонам Вайцяховічам з Таўстухі. На мой погляд, маглі быць нейкімі сваякамі тыя і тыя Вайцяховічы.
« Последнее редактирование: 14 Сентября 2021, 19:21:04 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2049
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
у 1795 г. вольныя ў Негарэлым, а дагэтуль- невядома..можа праясніцца яшчэ.
Там я бачу Юрыя сына Рыгора 30-і гадоў.

Вайцяховічы зямяне акрамя Таўстухі былі яшчэ ў Навасёлках, належных кн. Варанецкай, там ёсьць сям'я Антонія сына Рыгора 20-і гадоў з братам-сястрою і маці. (333-9-5, 242адв.-243. / 2-і асобнік горшай якасьці: 333-9-7, 9адв.-10). Нельга выключыць, што Юры мог быць з гэтай сям'і.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.