ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц  (Прочитано 39192 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1091
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #105 : 12 Ноября 2024, 15:52:53 »
У прадажнымі праве 1727 г. на палову пляца ў Койданаве ад Стэфана Калечыца, дваюраднага брата майго продка, свайму брату, прыгадваецца, што яго жонка Канстанцыя з Абрамовічаў.

Магчыма з гэтага ж роду, у метрыках Койданаўскага касцёла:

1711 г. Кумы ў nobilium Чахоўскіх- nobilium Красіцкі і Мар'яна Абрамовічаўна, у Койданаве.

Галіна нашчадкаў аднаго з сыноў Тэадора Калечыца з Пяткевіч і Яцукоўшчыны ў XVIII ст. асела ў самім Койданаве. Парадніліся з Дзяткамі, Бакіноўскімі, Магілеўскімі. У 1795 г. запісаны разам з усім мястэчкам у падданныя. У XIX ст. дамагліся правоў мяшчанства.

Ян, сын Стэфана Калечыц з Койданава, 1785 г.н. пазначаны ў метрычных кнігах Койданаўскага касцёла за 1836 г. як "ўраджоны"/шляхціц.

Яго сын Антоній быў салдатам койданаўскай этапнай каманды.

Койданаўская галіна.

У мк койданаўскага касцёла 1667 г. Марка Калечыц паказаны з Койданава. У інвентары 1668 г. і пазнейшых не пазначаны.

Паміж 1683 і 1695 гг. на вул. Віленскай з левага боку ад рынку асеў Іван, сын Мікалая Маркавіча Калечыц з Макаўчыц, Навасёлак і Пяткевіч, валодаў аднім з самых вялікіх у Койданаве пляцаў у 18 забудаваных прутоў. У далейшым зямянін на Ледніках, гэты пляц пасля ў  яго дваюраднага брата Стэфана, сына Тэадора Маркавіча Калечыца, зямяніна на Яцукоўшчыне.

Паміж 1695 і 1712 гг. на вул. Скамарошскай пляц у 2.5 забудаваных прутаў апынуўся ў валоданні Андрэя, сына Мікалая Маркавіча Калечыца. Жанаты з Аленай з Ждановічаў, трымаў пляц згодна з інвентаром 1727 г.


1 пакаленне

1. Раман Калечыц. Атрымаў палову пляца прадажным правам 1727 г.ад брата пана Стэфана і Канстанцыі з Абрамовічаў Калечыцаў. Трымаў землі ва ўрочышчы Карэндзянка ад свайго дзеда Маркі Калечыца.

2. Стэфан Калечыц х Канстанцыя Абрамовіч

2 пакаленне

2.1 Сямён

3.2 Антон

3 пакаленне

4.2 Максіміліян + пасля 1796, чарговы шлюб 1792 г. х Рэгіна Магілеўская. Жыў "каля збору дэсідэнцкага" г.зн. кальвінскага.

5.3 Юзаф *1765 х 1. Луція дачка Юрыя Недбальская. На баярскай зямлі ў в. Латушкі. 2. Ганна Беласкурка (баяры Беласкуркі)

4 пакаленне

6.4 Стэфан * 1755 х Апалонія дачка Юзафа

7.4 Філіп * 1755 х Алена дачка Адама Дудкоўская

8.4 Міхал * 1783

9.4 Агата * 1785

10.5 Пётр * 1794 х

11.5 Ян *1810

* Сільвестр Калечыц на вул. Слуцкай, трэба ўдакладніць, сын Максіміліяна (?). х 1801- Петранэля Бакіноўская, 1807 - Апалонія Дзядко

5 пакаленне

12.6 Ян * 1785 - 1850, у мк Койданаўскага касцёла за 1836 г."ўраджоны"/шляхціц.

13.6 Антон * 1787

14.7 Якуб * 1775

15.7 Марыяна *1783

16.7 Тэадора * 1788

6 пакаленне

17.12 Антон * ~ 1807 - 1849, Служыў у койданаўскай этапнай камандзе расейскіх войскаў (?-1826-?), унтэр-афіцэр. х Францішка, дачка Казіміра

18.12 Казімір * 1823(6) х у 1842 - Елізавета Казіміраўна Слівінская

19.12 Крысціна х Адам Шот. Сын Васіль Шот 1843 г.н., у 1888 г. саўладальнік маёнтка Лысоўшчына Ігуменскага пав. (114 дзес.) з старэйшым братам Антонам.

Антаніна Калечыцаўна, дачка ? трэба ўдакладніць, у мк 1834 г. койданаўская касцёла "ураджоная"/шляхцянка ў Загараддзе; Гэтая ж (?) Антаніна у 1835 х Юзаф Заблоцкі.

7 пакаленне

20.17 Ян *1833

21.17 Ганна * 1826 Дачка унтэр-афіцэра, валодала 2 участкамі ў мяст. Койданава і в. Загараддзе

22.17 Казімір 1838-1894 х Петрунэля Міхневіч, 2. Таццяна Францаўна (Пятровіч?). Койданаўскі мяшчанін. Таксама пісаўся Казіміравіч. У судовым пратаколе апроса "беларус, каталік"

8 пакаленне

23.22 Ян * 1858

24.22 Марыя * 1860

25.22 Аляксандра *1883

26.22 Сямён *1888

27.22 Павел * 1890

НГАБ Ф.159-1-2288 Дамагліся правоў мяшчанства;

НГАБ Ф. 159-1-4913 Судовая справа Даменіка Калечыца з Антонам Паўлюцем.

Томаш сын Даменіка Калечыц, койданаўскі мяшчанін, судовая справа 1909 г.

Ян Калечыц з Койданава ў Польскай Радзе Мінскай зямлі, адказваў за фармаванне ўзбройных атрадаў дзеля падрыхтоўкі антыбальшавіцкага паўстання /Oleg Łatyszonek Białoruskie formacje wojskowe 1917-1923/
« Последнее редактирование: 12 Ноября 2024, 19:50:38 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1091
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #106 : 11 Апреля 2025, 00:07:57 »
Да звестак аб засценку Петкавічы.

ў інвентары Вязыня 1615 г. сярод конных зямян вязынскіх і крысаўскіх: у Пецьках на 5 валоках Станіслаў і Мікалай Варонічы з сябрамі на паконьшчыне. Калечыцы і Міхалоўскія сустракаюцца адтуль у самых ранейшых захаваўшыхся метрыках койданаўскага касцёла ў 1660-я гады, відавочна, жылі там і раней, магчыма і былі тымі "сябрамі" Варонічаў. У 1663 г. прыгадваюцца зямяне вязынскага тракта ў вязынскай воласці ў валоданні скарбніка мсціслаўскага Стэфана Кастравіцкага. З 1669 г. Зямяне вязынскага тракта пад Тэадорам Валадковічам, пісарам земскім менскім. Пазней частка зямян, як адзначана ў інвентары 1738 г. (у Пяткевічах тады тыя ж 5 валок зямлі) пераводзілася ў баяр, калі не маглі выстаўляць каня па-казацку да паспалітага рушэння.

Калечыцам у Петкавічах з тых 5 валок зямянскага грунта належалі 2 валокі. З іх 5/8 валокі напрыканцы 17 ст. перайшлі з пасагам да Гарадзецкага.
« Последнее редактирование: 11 Апреля 2025, 01:27:56 от Калечыц »
In hoc signo vinces

ilasica

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 7
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #107 : 03 Июля 2025, 11:54:30 »
27.22 Павел * 1890

Павел Казіміравіч Калечыц з Койданава ў лістападзе 1923г быў прысуджаны Рэвтрыбуналам да растрэлу за катррэвылюцыйную дзейнасць. Захавалiся тэлеграмы яго мацi Таццяны Францаўны да Калiнiна з просьбай аб памiлваннi (ГА РФ. Ф. Р - 3917. Оп. 4. Д. 1112). Вiдаць па ўсім менавіта ён узначальваў антысавецкую Койданаўскую Самастойную Рэспублiку

ilasica

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 7
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #108 : 10 Июля 2025, 00:33:10 »
Антаніна Калечыцаўна, дачка ? трэба ўдакладніць, у мк 1834 г. койданаўская касцёла "ураджоная"/шляхцянка ў Загараддзе; Гэтая ж (?) Антаніна у 1835 х Юзаф Заблоцкі.

У РК1834г. у 12.6 Яна Стэфанава пазначаная дачка Антанiна 20г.

ilasica

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 7
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #109 : 10 Июля 2025, 22:41:06 »
В РС крестьян 1834г. в Загородье Калечицев нет. Вот перечень упомянутых фамилий Дреко, Кот, Казакевич, Корчака, Белоскурко, Воук, Озимович, Савасцюк

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1091
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #110 : 25 Сентября 2025, 22:29:02 »
З галіны роду:

1. Ізідор Леапольдавіч Калечыц, * 1859, мінскі мяшчанін, жонка Марыя/ бацька Леапольд Станіслававіч Калечыц часова жыў у Вілейскім павеце на зямлі Тызенгаўза

2.1 Вераніка  * 02.10.1887 г., x дваранін Георгій Уладзіміравіч Папоў, шлюб 14.04.1914 у Пецярбургу, царква Пакрова на вул. Баравой

3.1 Марыя-Кацярына  * 21.10.1889 г. У Лужскія 2-й гільдыі купцы 04.12.1914 г. №96609

4.1 Мечыслаў * 1894 г.

In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1091
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #111 : 25 Сентября 2025, 22:37:50 »
З памятных кнiжак:

Уфимской губ. 1899 г.: 
младший лесной ревизор, заведующий Белорецким лесничеством коллежский асессор Адольф Иосифович Калечиц

старший лесной ревизор 1901 г.

1905, 1906-Оренбургской губ.: заведующий Белорецким лесничеством надворный советник Адольф Иосифович Калечиц

Вышау у адстауку да 1908 г. Пра ягоную галiну рода гл. вышэй (мiнскiя мяшчане з засценка Пяткевiчы станькаускай воласцi)

Ягоны сын Вадзiм скончыу у 1912 г. мед. ф-т Казанскага унiверсiтэта, трымау экзамены на доктара медыцыны. У час 1-й сусветнай вайны служыу у палявым шпiталю, у час грамадзянскай-у белай армii генерала Дутава, пасля-у РККА. Падпалкоунiк медыцынскай службы РККА.

Вадзім Адольфавіч Калечыц, сын калежскага саветніка, кавалера орд. Св. Ганны 3 ст., орд. Св. Станіслава 3 ст. ганаровага міравога суддзі Верхатурскага пав. У 1915 г. урач запаснога пяхотнага батальёна, прызваны з санітарнага апалчэння, узнагароджаны ордэнам Св. Станислава 3 ст.
« Последнее редактирование: 25 Сентября 2025, 22:41:38 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1091
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #112 : 08 Октября 2025, 20:30:03 »
НГАБ
333-9-196 РС Шляхты Мінскага пав. 1811 г.

л. 507 Петкевичи помещика Чапского
1. Тадеуш Стефанов Калечиц 56
дети его Михайла 23, Ян 20

2. Двоюродного брата Якуба сын Иосиф Калечиц 35
Иосифа дети Бонифацы - 8, Винцентий - 5
In hoc signo vinces