ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц  (Прочитано 30308 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #30 : 23 Мая 2014, 09:29:44 »
Да агульнай iнфармацыi.

Па апошнiм звесткам, у т.л., дзякуючы дапамоге п. З. Дразда i п. Ф. Чарняускага, высветлiлася, што Калечыцы з-пад Койданава паходзяць з Наваградзкага павету, Дзелятыцкай воласцi, сяла Калечыцы i маюць, вельмi верагодна, агульнае паходжанне з Сасiнамi-Калечыцкiмi http://www.nobility.by/forum/index.php?topic=1312.15

Калi каму будзе патрэбна (ёсць родасныя сувязi, цi iнш.), за падрабязнай iнфармацыяй просьба звяртацца у асабістыя.
« Последнее редактирование: 23 Мая 2014, 09:36:19 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #31 : 22 Сентября 2016, 16:03:13 »
Дзякуючы п. З.Дразду знойдзены дакумент з актаў Менскага земскага суда:

Акт "Suffragia Vatorum"-  аб выбары на пасаду суддзі земскага Ігнація Дашкевіча. Сярод каля 2000 подпісаў удзельнікаў галасавання-"абывацеляў рыцарства і шляхты ваяводства Менскага"- Пётр Калечыц і Станіслаў Калечыц. Гэтыя Калечыцы- з засценку Пяткевічы.
Акт унесены ў актавыя кнігі Менскага земскага суда 11.02.1789 г. харужым менскім і віцэ-маршалкам Галоўнага Трыбунала ВКЛ Стэфанам з Яксаў Быкоўскім.
« Последнее редактирование: 22 Сентября 2016, 16:27:39 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Юрась Матусевiч

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 84
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #32 : 22 Сентября 2016, 20:21:13 »
Дзякуючы п. З.Дразду знойдзены дакумент з актаў Менскага земскага суда:

Акт "Suffragia Vatorum"-  аб выбары на пасаду суддзі земскага Ігнація Дашкевіча. Сярод каля 2000 подпісаў удзельнікаў галасавання-"абывацеляў рыцарства і шляхты ваяводства Менскага"- Пётр Калечыц і Станіслаў Калечыц. Гэтыя Калечыцы- з засценку Пяткевічы.
Акт унесены ў актавыя кнігі Менскага земскага суда 11.02.1789 г. харужым менскім і віцэ-маршалкам Галоўнага Трыбунала ВКЛ Стэфанам з Яксаў Быкоўскім.
А як бы азнаёмiцца з тым спiсам?
Планэта Матусэвiчаў - www.matusewicz.org

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #33 : 22 Сентября 2016, 20:35:42 »
1769-1-20 74-87адв. Матусевічаў там ня бачыў, але няўпэнены, праглядзець можна.
In hoc signo vinces

Юрась Матусевiч

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 84
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #34 : 24 Сентября 2016, 22:10:09 »
Дзякую пану
Планэта Матусэвiчаў - www.matusewicz.org

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #35 : 13 Ноября 2016, 11:55:08 »
з кніг метрычных Койданаўскага збору:

1668 г. 8.01. N Калечыц-хросны Кацярыны Тур (верагодна, дачкі койданаўскага званара). Іншыя хросныя- сын пастара Андрэй Жарнавец, пані Елена Няверская, пані Барбара Жарнаўцоўна, дачка пастара Крыштафа Жарнаўца (пазней-жонка Міхала Таўбмана Тшэбіцкага).

1740 г. 25.02.  нар. Людавіка, дачка Іосіфа і Ганны Калечыцаў. Кумы JMP Michal Амгель дзякан з JMP пані Людавіка Петразалінава (жонка Яна Корвіна Петразаліна, адміністратара і эканома Койданаўскага графства), JMP Даніэль Рэчынскі, JMP Бенедыкта Хазлераўна.

1751 г. нар. Элеанора, дачка зямяніна Калечыца. Хросныя кс. Ян Прагульбіцкі (рэктар школы койданаўскай), JMP Людавіка Петразалінава, JMP Марцін Петразалін паручнік ЯКМ, JMP Тэафілія Цеханьская, JMP Даніэль Мараўскі, JMP Людавіка Рачынская
« Последнее редактирование: 13 Ноября 2016, 14:50:41 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #36 : 23 Мая 2017, 20:42:54 »
Акт "Suffragia Vatorum"-  аб выбары на пасаду суддзі земскага Ігнація Дашкевіча. Сярод каля 2000 подпісаў удзельнікаў галасавання-"абывацеляў рыцарства і шляхты ваяводства Менскага"- Пётр Калечыц і Станіслаў Калечыц. Гэтыя Калечыцы- з засценку Пяткевічы.
Акт унесены ў актавыя кнігі Менскага земскага суда 11.02.1789 г. харужым менскім і віцэ-маршалкам Галоўнага Трыбунала ВКЛ Стэфанам з Яксаў Быкоўскім.

Бацька Станіслава, Якуб Калячыцкі (Koleczycki), ён жа Якуб Калечыц з Пяткевіч- удзельнік грамнічных соймікаў 1787 г. Унесены з уласным подпісам пад актам лаўдуму ў кнігі Менскага земскага суда 08.02.1787 г. На сойміках гэтага году вырашаліся пытанні выбараў дэпутатаў, суддзяў Галоўнага Трыбунала, падцьвярджэння прывілеяў на ўрады абывацелям Менскага ваяводства, а таксама быў абраны на пасаду старосты менскага Міхал Геранім Бжастоўскі. https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%BB_%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%BC_%D0%91%D0%B6%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96
Соймікі праходзілі пад прэзідэнцтвам Менскага ваяводы Адама Хмары.
« Последнее редактирование: 23 Мая 2017, 21:00:19 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #37 : 22 Ноября 2019, 15:24:25 »
З МК койданаўскага касцёлу 1849 г.:

Род. Мальвина-Дорота, благородных Андрея и Анны урождённой Марциновской Калечицев в имении Старинках. Восприемники помещик Константин Дыбовский с помещицей Вероникой Оборской подкомориевой Минского уезда. Присутствовали благородный Михаил Полянский, пристав становой 3 стана с помещицей Зофией Ленской.
In hoc signo vinces

tatsiana_p

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 10
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #38 : 29 Ноября 2019, 09:21:45 »
Добрый день. Подскажите пожалуйста, доводилось ли Вам смотреть в фонде 694 Радивилов дело с опросом крестьян в 1777 о их положении и ведомость учета податей графства за 1660-1840 гг. ? Если да, то были ли в тех делах  списки хозяев?

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #39 : 29 Ноября 2019, 10:35:47 »
Добры дзень. Калі не памыляюся, у справе 1777 г. скаргі жыхароў, нейкіх агульных спісаў там няма, ёсць скаргі сялян, мяшчан і дробнай шляхты, увасноўным койданаўскіх мяшчан. Справу з падаткамі яшчэ не глядзеў, але ў планах.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #40 : 29 Ноября 2019, 19:12:27 »
Калечыцы з фальварка Дзягільна на самой справе паходзяць ад мясцовых сялян Калеснікаў, якія згадваюцца тут яшчэ ў 17 ст. Памылкова запісаны Калечыцамі ў 1795 г. і агульнага паходжання з навакольнай шляхтай не маюць.
In hoc signo vinces

tatsiana_p

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 10
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #41 : 02 Декабря 2019, 15:34:43 »
Большое спасибо за ответ! Подскажите, пожалуйста, есть ли в архиве инвентарь 1620 года Койдановского графства в бумажном виде? Микрофильм с этим годом порван и его не выдают для просмотра.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #42 : 02 Декабря 2019, 18:14:27 »
Калі ласка, пішыце паведамленні, якія не тычацца тэмы Калечыцаў, у асабістыя. На камп'ютары ёсць кмф5-вопіс 5, дзе цэлыя тыя ж самыя інвентары, што і ў першым вопісу, перададзены ў НГАБ з Польшчы.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #43 : 13 Декабря 2019, 19:38:10 »
Дакладна зафіксаваны перыяд пераводу вольных жыхароў Дабрынёва, у т.л. шляхціцаў, на цяглыя валокі:

05.12.1751 г. Радзівілаўскай адміністрацыяй быў складзены інвентар маёнтка Станькава, у т.л. вёскі Дабрынёва. На цяглых валоках сярод іншых запісаны Калечыцы, Бірылы (Бірулі), Доўнары, Камароўскія, Макавецкія, Шабалінскія, Юшкевічы, Каспяровічы, Тараны. Іншыя- цяглыя і на чыншу. Баяр, як і ў іншых станькаўскіх вёсках, у адрозненні ад койданаўскіх інвентароў гэтага часу не было, за выключэннем пары асобаў у Мігдаловічах.

Але ж 20.03. гэтага ж 1751 году адбыўся продаж Дабрынёва Гераніма Фларыяну Радзівілу ад скарбніка Менскага Казіміра Гераніма дэ Раэса. У дакуменце пазначана, што маёнтнасць Шыкутовічы ці Дабрынёва прадаецца "з падданымі дзедзічнымі, вольнымі, прыхожымі, цяглымі, чыншавымі, баярамі".

Па-другое, у дакуменце ад 26.04.1706 г. аб продажы фальварка Шыкутовічы, ці Дабрынёў ад Зофеі Івіцкай першым шлюбам Кажухоўскай, а другім Станіслававай Хршчановічавай да лоўчага Менскага Станіслава Касцюшкевіча пазначана, што "маёнтнасць прадаецца з падданымі і баярамі". У 1713 г. Дабрынёў быў прададзены дэ Раэсу.

У той жа час у дакуменце 26.10.1661 г. аб перадачы ў застаўнае трыманне Багуславам Радзівілам Адаму Скарабагатаму і яго жонкі Алене Камоцкай пералічаны падданыя з імёнамі і прозвішчамі, баяр жа там няма, як і ў папярэдніх інвентарах Дабрынёва 1588, 1620, 1652 гадоў.

У дакуменце ж, які тычыцца іншай Станькаўскай вёскі, Бярозы, за 1677 г. адзначана, што "зараз зямяне і баяры пасаджаны".

Такім чынам бачна, што напрыканцы 17- у 1-й палове 18 ст. у часы валодання Хршчановічамі, Касцюшкевічам і дэ Раэсам у Дабрынёве з'явіліся новыя вольныя жыхары, якія пасля перадачы ў 1751 г. маёнтка Радзівілу і падчас складання інвентару разам з усёй Станькаўскай воласцю былі пазначаны на цяглых аседлых землях. У далейшым, у 1784 г. у вопісы парафій Менскага павету Дабрынёва было пазначана як "вёска цяглая". На пачатку 19 ст. у метрычных кнігах Станькаўскай уніяцкай царквы і судовай справе часам называлася засценкам.

Павел, сын Марка і Апалоніі Калечыцаў з Пяткевіч асеў у Дабрынёве, відаць, каля 1695 г. (у койданаўскім інвентары гэтага году ўжо не згадваецца)

« Последнее редактирование: 13 Декабря 2019, 21:38:30 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1059
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #44 : 20 Января 2020, 22:54:08 »
У працяг вышэйзгаданых фактаў наяўнасці ў маёнтнасці Дабрынёва ці Шыкутовічы вольнага насельніцтва ў канцы 17-1-й пал. 18 ст. можна прывесці і наступныя ўскосныя сведчанні гэтага:

У рэестры падымнага Менскага ваяводства за 1690 г. паказаны тагачасны карыстальнік маёнтнасці (ад Клакоцкіх з 1688 г.) Касцюшкевіч, які плаціў падымнае з мясцовых 5 сялянскіх дымаў. У інвентары ж 1751 г., складзенага пры Радзівіле ў Дабрынёве паказана 36 дымаў (з прозвішчамі, зразумела, не зафіксаваных у 1588-1661 гг.)
In hoc signo vinces